Лiпень

Ядвига Довнар
Імжы парвалася сукенка
Аб першы сонечны прамень,
І лета пекнаю паненкай
У ліпеньскі ступіла дзень.

Струмень святла аздобіў фарбы
У паднябеснай вышыні,
І адамкнулі куфар скарбаў
Зямля і неба ў цішыні.

Звінелі росныя карАлі,
Іх ветрык лашчыў на траве,
І музыку ў душы стваралі
Аб жыццядайным харастве!

1.07.2014  Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)