НЕ ПАК1ДАЙ...

Анна Атрощенко
Не пакідай. Прашу. О Божа!
Мой лёс з гаркотаю такі...
Анёл няхай мне дапаможа
Прайсці нялёгкія шляхі.

Хай і жыву не так, як трэба,
Але з малітваю іду.
Прашу Ўсявышняга і неба,
Каб адвялі далей бяду.

Ты выбачай мяне, дурніцу,
Калі рабіла штось не так...
Я не падобна на суніцу:
Заўсёды горыч у вачах.

Не пакідай. Прашу. О Божа!
Мой лёс з гаркотаю такі...
Анёл няхай мне дапаможа
Прайсці нялёгкія шляхі.