Белая Русь...

Ирина Беларусова
БЕЛАЯ РУСЬ...

Белы бусел над жытам,
Рамонкамі і васількамі.
Добрым, шчырым, адкрытым
Белы край называлі вякамі...
У праменьчыках сонца,
У ранішніх зорных разлівах,
Гучнай песьні пяшчота
Над зялёнай лятае нівай...
У акенцы блакітных азёр
Зазірае начыма луна,
І гамоніць нябёсаў прастор
Пра каханне асілка-хлапца...
А пшанічныя косы дзяўчат?
Ім зайздросцяць бярозы белыя,
Іх пунцовыя вусны гараць,
Як суніцы салодкія, спелыя...
Калыша гарэзлівы ветрык
Сіні льнянЫ абрус...
Жыві і квітней мая светлая,
Сэрцу любая Белая Русь...

25.06.2016 г.