Самота

Анна Атрощенко
Гадоў намала ўжо мінула,
прабеглі юныя гады!
Сягоння сэрцам зноў пачула,
што трэба ехаць мне туды...

Туды, дзе быў пасёлак, хаты,
сяброў звінелі галасы...
Шлях успамінамі багаты,
а прывітанне шлюць лясы.

І кожны дзень чамусьці бачу
я грэблю, сажалку, вярбу...
Бывае так, што горка плачу,
у думках зноў да іх бягу.