Бацькоуски дом...

Анатолий Уминский
   Бацькоўскі дом, чаромха ў агародзе,
А каля плоту бэзу два кусты.
Няхай туды не зарасце дарога,
Якою у жыццё падаўся ты.

Дарога тая не была сцяжынкай,
На ей былі бур'ян і камяні.
І толькі родных мне людзей падтрымка,
Давалі моц і сілу у жыцці.

За хатай сад раскінуў густа крону,
Ратункам што ад спёкі ўсім была.
Лілея там з прыгожаю каронай
Царэўнай, гаспадыняю цвіла.

Ну вось накрыла хваля успамінаў,
Зноў хочацца вярнуцца ў тыя дні.
Каб не адчуць свайго сумлення кпінаў,
Хоць толькі ў снах успыхваюць яны.      
  *   *   *