Калi трывожна...

Галина Харитоненко Анкута
Пра ветрык я пiсала i пра сонца,
Пра лес i прыгажосць маёй зямлi...
Але трывожыць розум мой бясконца
Становiшча ў  свеце,  дух вайны.

Адумайцеся, людзi, хто кiруе
Краiнамi! Дамовiцца парА
I мiр уратаваць! Бог не даруе,
Калi цывiлiзацыi зарА

Закоцiцца з-за крокаў неразумных,
Загiне ўсё жывое на Зямлi...
Не спiцца мне ад думак гэтых сумных,
Так хочацца, каб людзi ўсе жылi

На нашай прыгажунi - на планеце -
У шчасцi, каб квiтнела тут усё,
Смяялiся б дарослыя i дзецi,
I радасным было ва ўсix жыццё!

7. 06. 2016