Дзякуй!

Наталька Бурдун
Табе я дзякую, мой Божа,
За промень сонейка на твары,
За лёгкі і лагодны ветрык,
Што водар неба набліжае.

Табе я дзякую за восень
І колькасць фарбаў пад нагамі:
Зяленым, жоўтым і чырвоным –
Лісточкі землю тут прыбралі.

Складаю ўдзячнасць я за неба,
За хараство яго аблокаў!
Штодня я імі захапляюсь
І Ты ёсць блізка, не далёка!

За матылька кажу я дзякуй,
Што на імгненне на нагу сеў!
І нават павуціння нітку,
Што лучыць мяне з светам знешнім!

За птушку, што спявае моцна
Над галавой маёй на дрэве!..
А можа, гэта Ты гаворыш?..
Дай мудрасць мне, каб зразумела!

04.10.2015