Верш для мамы

Наталька Бурдун
Нарадзіла, гадавала,
Навучала, пеставала.
Казкі перад сном чытала,
Усю сябе мне аддавала.

У цяжкі момант суцяшала,
Па начах са мной не спала.
Зранку ў садзік сабірала,
Потым дома сустракала.

Падарункі мне купляла,
Банты ў хвосцікі ўплятала,
За памылкі не крычала - 
Усе правіны прабачала!

Што хацела - дазваляла,
У чым магла - дапамагала.
Ад’язжала я - чакала,
Сумкі мне перадавала...

Побач ты са мной заўсёды:
У час шчасця і няўзгоды...
«Дзякуй!», - я табе кажу...
Мама, я цябе ЛЮБЛЮ!

2011 год