Леонид Галубович - Бабушке моей Олимпиаде

Марина Влада-Верасень
               
                Леанід Галубовіч "Бабулі маей Алімпіядзе"
                Перевод на русский язык Марины Влада-Верасень

Исчахла бабушка милая.
Как выжить еще смогла?
Печально глазами милует
Закуты, где жизнь прошла.

Стоит во дворе святая,
Как будто Душа сама –
И солнце её просвещает,
И тень от нее ушла…


Леанід Галубовіч


                "Паэзія не бывае чужой ці нечай. Калі ты ёю захапляешся,
                то яна   ўжо твая. Не важна, хто і калі яе напісаў"
                Леанід Галубовіч

Нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы (1967) паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у радах Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі і Клецка. З 1977 года працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1987 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ, у часопісе «Крыніца». Цяпер працуе ў аддзеле крытыкі ў штотыднёвіку «ЛіМ».
Аўтар паэтычных зборнікаў «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998).




Бабулі маей Алімпіядзе


Збалела бабуля мілая.
Як выжыць яшчэ змагла?
Няўцешна вачыма мілуе
 Закуткі свайго жытла.

Стаіць у двары, як вечнае,
Нібыта душа сама;
І сонца яе прасвечвае,
І ценю ў яе няма...