А цi ж гэта сон?

Надежда Чмара
   
 Бачу сон - бацькоўская хата,
 Завiхаецца мацi ля печы,
 На стале ўжо ўсяго багата
 Ў вокны стукае сiнi  вечар.
 Робiць мацi хутка i лоўка,
 Глядзяць ласкава родныя вочы
 Абвiваюць косы галоўку,
 Тонкi стан – ну зусiм дзявочы.
 А у хаце утульна i цепла,
 Па сцяне млява поўзае муха,
 Што з таго, што за вокнами цёмна,
 Па вясне ж не пяе  завiруха.
 На подворку чутна гамонка,
 Зарыпеў журавель каля студнi,
 То гамонiць мая старонка,
 Дзе жывуць мае родныя людзi.
 Вось i бацька з працы шыбуе,
 Ззяе ўсмешка на твары матулi
 Зараз зойдзе, яе пацалуе,
 А затым i мяне прытулiць.
 Але што гэта? У хату ўварваўся
 Слуп агню i чорнага дыму,
 Чыйсцi енк: «То Чарнобыль ўзарваўся»,
 Застагнала мая Радзiма.
 Вёска гiне, родная хата
 Запалала да самага даху
 I пад крык свой: «Ратуй мяне, тата!»,
 Прачынаюся з болю i жаху.
 Гэты сон не дае мне спакою
 Ў красавiцкiя ясныя ночы
 I, напэўна, ён будзе са мною,
 Пакуль жвiр не засыпле мне вочы.