Нілу Гілевічу - апошняму народнаму паэту Беларусі
Здавалася: такі, як Вы,
Дзесь па-за смерцю...
Шумець бярозам векавым
Без Вас, Паэце.
Шукаць да Беларусі шлях,
Знайсці нарэшце
І славіць край наш у радках
Без Вас, Паэце.
Сцюдзёны красавік кране
Душу і цела.
Зямля мая, ты па вясне
Асірацела.