Нядауняе учора

Оксана Ярошенок
Нядаўняе ўчора
Прыходзіць у сны -
І ў татавых скронях
Няма сівізны.

Ёсць радасць без фальшу,
І ўсё - у першы раз.
І вуліцы - нашы,
І гульні - для нас.

І трошкі за трыццаць
Матулі. А мне...
Згубіцца, згубіцца
Захочацца ў сне.