Зорная парада

Елизавета Осоцкая
Засынае дзень у казках ночы,
Ад лугоў салодкi пах iдзе.
Цiха ўсюль, i цешаць мае вочы
Зорныя лiхтарыкi ў вадзе.

Я гляджу на iх у нябёс прасторы
I ўсiм сэрцам хочацца спытаць:
“Як дастаць мне вас, начныя зоры,
Каб у высотах разам з вамi з'зяць?”

Засвяцiлась неба, запылала:
Абудзiўся зорны ўвесь народ.
I адна з тых зорак адказала:
"Кожны дасягне сваiх высот.

Не ганiся ўслед узнагародзе,
Навучысь другiм дапамагаць.
Вось тады і ў агнi, і ў лёдзе
Будзе твае сэрца ярка з'зяць.

Не патрыбны i нябёс высоты,
Бо даўно ты ведаеш сакрэт:
Распахнеш душы сваёй вароты,
I адтуль пальецца зорны свет".