Куточак..

Алла Пузиновская
 Тут з юнацтвам сустрэлась дзяцінства,
   Я ўзнялася душою сваёй.
 Тут пазнала я дар мацярынства,
   Тут- куточак радзімы  маёй.
 Зноў і зноў, тут знаходжу прытулак,
   Да бярозы хілюся спіной.
 Да парогу матулі завулак,
   Тут- куточак радзімы  маёй.