Тры каменьчыкi

Сержук Сыс
Сёння з морам развітаўся,
Тройчы з ім пацалаваўся,
Хвалі тры абняў рукой,
Твар абмыў вадой марской,
Тры каменьчыкі падняў,
Тры жаданні загадаў.
Першы – белы, як ільдзіна:
Каб дабраўся да радзімы,
Другі – шэры і стракаты,
Каб пабачыў сваю хату.
Трэці ўзяў – агню ярчэй,
Каб сустрэць Вясну хутчэй!

Вентспілс, 13 сакавіка 2016.