Адлюстраванне

Сержук Сыс
Нібыта ў сне рыбацкім бачу я адлюстраванне
Душы захлёбістай, што ўсё яшчэ ляціць да зор:
На дне – пясок і водарасцяў п’янае хістанне,
і цень вялікай рыбіны ўздымае з дна віхор.
Вада падманвае, выявы рэчаў размывае,
Здаецца там, на глыбіні, схаваны дзіўны клад,
А там каменьчыкі блішчаць і перліна старая,
Усё, што звалася душою шмат гадоў назад.

Вентспілс, 8 сакавіка 2016.