Сярод зiмы вясна мяне вiтае...

Ирина Беларусова
СЯРОД ЗІМЫ ВЯСНА МЯНЕ ВІТАЕ...

На дварэ люты, а здаецца вясна,
Птушкі шчабечуць з ранку да пазна,
Почкі бэзу набрынялі, зелянеюць,
Гурбы снегу танеюць і танеюць...

Сонейка промні гарэзліва скачуць,
Зусім ужо хутка бярозы заплачуць.
З'явіцца першы чароўны падснежнік -
Дзівосны, прыгожы вясновы веснік...

Цудоўны настрой, вочы зіхацяць,
Хочацца лётаць, хочацца спяваць.
Пасля доўгага сну душа ажывае,
Сярод зімы вясна мяне вітае...

02.02.2016г.