Зiмовая дачная замалёука

Ирина Беларусова
ЗІМОВАЯ ДАЧНАЯ ЗАМАЛЁЎКА

Мятны пернік і кубачак кавы,
Дзеля сугрэву, не дзеля забавы.
На белай сурвэтцы пахучыя зёлкі,
Водар духмяны, трошачкі горкі.
Узорная кафля, полымя ў печы,
Гамоняць аб нечым васковыя свечы.
У вазе глінянай галінкі яліны,
Глядзіць у акенца з-пад снегу каліна.

24.01.2016 г.