Кава са смакам карыцы...

Ирина Беларусова
КАВА СА СМАКАМ КАРЫЦЫ...

Маленькая кавярня,
Кава са смакам карыцы...
За вокнамі белы снег,
Слуга Зімовай Царыцы...
Яскравы агеньчык каміна,
Шэпат бліскучай свячы...
Ціха, прыгожа, утульна -
Прытулак азябшай душы...

23.01.2016 г.