Мая цемра

Юлия Левша
Вакол усё жыве, чуецца гул аўто,
Міма праходзяць мне незнаёмыя людзі.
Перад вачыма жыццё плыве…
Быццам усё добра, але нешта не то.
Гэта ты вінаваты, халодны студзень!
 
Студзень , ты апрануў наваколле
У срэбранае нежывое адзенне.
Студзень, прашу цябе, не трэба цудаў болей!
За якія грахі я праходжу гэта збавенне?
 
Цемра маёй цішыні, нейкі скразняк патушыў вугалёк,
Ніякага свету даўно я не бачу.
Чатыры сцяны і ніводнай жывой душы,
Толькі пляце павуціну ў куту мой сябра павук,
А слёзы не кацяцца, даўно я чамусьці не плачу.
 
Студзень, ты апрануў наваколле
У срэбранае нежывое адзенне.
Студзень, прашу цябе, не трэба цудаў болей!
За якія грахі я праходжу гэта збавенне?