Трамваи

Ульяна Милош
На шостым паверсе высотнага дома
Дзяўчынка за вокнамі маму чакае…
У змроку вячэрнім хаваецца стома,
І дзесьці звіняць-прабягаюць трамваі…

У нябёсах прыціхшых пяшчота лунае,
І зоркі прыветна мігаюць здалёку…
А можа, не зоркі, а цуда-трамваі
Вандруюць па Млечным Шляху адзінока?..

На зорных прыпынках ня бачна натоўпу,
І вецер на рэльсах не круціць лістоту…
Ах, сесці б ў апошні вагон, доўгі-доўгі,
Імчацца, пакінуўшы боль і самоту…

Але як пакінуць ўсё мілае сэрцу
На гэтай зямлі, лістападнай, вільготнай?..
На шостым паверсе глядзіць у акенца
Дзяўчынка, чакаючы маму з работы…