Што да сэрца мне...

Иван Супрунович
І калі пайду і падрыхтую
вам месца,прыйду зноў і
вазьму вас да Сябе,каб і
вы былі дзе Я. (Яна 14;3)

Што да сэрца мне дорага, міла,
У чым  сабе  не магу адказаць,
Гэта славіць Хрыста песняй шчырай,
Яму  словы  падзякі  спяваць.

Толькі Ен мой Гасподзь і Збавіцель-
Што мне лепшае ў свеце жадаць?
Ен пайшоў да нябес, Прымірыцель,
Каб мне месца ў  Раі рыхтаваць.

Бог даруе мне мір і надзею
У небе, некалі, у славе заззяць.
А пакуль на зямлі, добрай дзеяй
Я  Ісуса  хачу праслаўляць.

Хай гарыць мае сэрца, палае
У жаданні Хрысту паслужыць.
Любіць моцна мяне Ен - я знаю;
Заўжды сілы дае свята жыць.

Час ляціць, і ўжо  неўзабаве
Хрыстос будзе Сваіх сустракаць.
Хто жыццем сваім Бога праславіць,
Будзе ў вечнасці з Ім прабываць.