Мая старонка...

Ирина Беларусова
МАЯ СТАРОНКА...

Мая старонка, вузкаю сцяжынкай,
Бяжыш ты сярод зеляні лясоў.
Улетку ўкрываешся хусцінкай,
Колеру блакітных васількоў...

Шуміш калоссем на палях жытневых
І шэпчаш хвалямі празрастымі азёр,
Пяеш прыгожа на галіне клёна
Голасам музыкаў-жаўрукоў...

Калі на сэрцы горач, неспакой,
Я абдыму за белы ствол бярозу.
І хутка, як ад матчынай рукі,
Сыдзе туга і знікнуць горкі слёзы...

Старонка родная, Матуля-Беларусь,
Прыгожая сардэчная зямля,
Даруй, калі са шляху незнарок саб'юся,
Люблю цябе і назаўжды твая.

14.12.2015 г.