у апошнi раз

Дарий Апрель
калi-небудзь я зноў пачну пiсаць вершы
для сваiх сяброў лепшых
пра пачуцці
пра першыя.
я складаць пачну ў рыфму
я авалодаю здольнасцю новаю
я ляноту пераадолею
але сумоты застанецца нотка
бо далёка тыя
хто душу маю грэе
з кожным тыднем гантэлi
цяжэй усё становяцца
яны дакладна ўзрадуюцца
калi я зламаюся
але ведаеш
я дзеля жарту
яму пакланяюся.
каму?
ты спытаешся
жаху.
скажу табе
жаху
што калi-небудзь я зноў пачну пiсаць вершы
ад болю
але ён будзе цяжэйшы
за тыя гантэлi
што ўнутры
як тыя агенчыкi на ёлцы перагарэлi.
але да гэтага моманту
паабяцай мне
прыемныя клопаты
што
у паход пойдзем з табою ўлетку
у палатцы марыць будзем
i стомленыя
ад тоны пройдзеных кіламетраў
ты заснеш
а я зноў пачну пiсаць вершы
але ад уражанняў лепшых
ад падарожжа ад першага.
i ранiцай
ад ветру халоднага
ты так добра падмерзнеш
выпадкова абдымеш
i потым
напэўна
я зноў пачну пiсаць вершы
у апошнi раз
але быццам бы
у першы.

седьмое декабря пятнадцатого