Мая Беларусь

Виктория Хираимова
Туды клічуць цяжкія паўдневыя хвалі,
Гэта месца, дзе сэрца ў спакоі жыве.
Там ніколі ў дзяцінстве мы не сумавалі.
Беларусь мая! Я закахана ў цябе…

Да цябе я ў думках сваіх прылятаю.
Ты ў сэрцы ад продкаў і ўжо назаўжды!
Цеплыню і любоў кожны міг адчуваю,
Калі побач з табой або ўдалечыні.

Тут яскравае сонца і матчыны рукі,
Непаўторная мова і дружны народ,
Цеплы ветрык і дожджыка звонкія гукі,
Позняй восенню ластаўкі ў вырай палёт.

Нават лютай зімой ў гадзіны адчаю
У маім сэрцы гучыць да Радзімы любоў
І ўсе дзякуй табе! Іншай я і не знаю!
У палон сваіх думак трапляю я зноў…

За імгненне прыгадваю першыя крокі,
Ты з маленства мяне берагла ад бяды.
Як ласкавы твой позірк, яскравыя зоркі
Адчуваю, что сочаць за мной праз гады.

Сёння неяк інакш успрымаю каханне,
Зараз сэрца мае ў спакоі жыве.
Не было выпадковым наша спатканне.
Беларусь мая! Я закахана ў цябе…