БО

Сержук Сыс
Бадзяцца крывымі вулкамі
Мястэчка забытага Богам
Нязбытная зараз раскоша
                Бо
Ніколі ня ўведаеш пэўна
Хто цябе там перастрэне
Куды цябе выведзе цень
                Бо
Часам і цені знікаюць
А потым, за ценямі, людзі
А раптам ты згубішся сам?
                Бо
Знікнуць раптоўна – кайфова
Каб спарадзіць таямніцу
Пра свой недарэчны зыход

Раскоша
     Крочыць
             Крывымі
               Бо