Амуру злом м атручаныя стрэлы...

Юлия Левша
Амуру зломім атручаныя стрэлы,
Падрэжым крыллі нямога кахання,
Пасеяцца ў думках ноты сумнай цемры,
Прыйшла пара фатальнага растання.

У выдумках казачных доўга блудзілі,
Пускалі ў паветры таемныя іскры,
Пустую надзею агню парадзілі,
Няпоруч ісці мне з табой вельмі слізка.

Я больш не паверу ў моц купідона,
Развеялісь мары нясбытных імгненняў,
Не будзем з табой марнаваць час дарэмна,
І з сэрца  мы знішчым кахання карэнні.