Раницай пахмурна-соннай...

Оксана Ярошенок
Раніцай пахмурна-соннай
Вочы расплюшчыць змагла я
І не з будзільніка звонам,
І не з размовай трамваяў,
Нават не з сонца праменнем
Цёплым, пяшчотным, дрыготкім
І не з канцэртамі пеўняў,
Як нашы слаўныя продкі…

Што ж пабудзіла так рана?
Твой пацалунак, каханы.