Дождж у госци просицца нахабна...

Оксана Ярошенок
Дождж у госці просіцца нахабна,
Грукае па шыбах і дзвярах,
Тупае пад вокнамі на ганку
І з разгону ўскоквае на дах.

Вецер, падхапіўшы кроплі-струны,
Расчыніў акенца неспадзеў…
Дождж прыпаў да твару пацалункам –
Так маёй гасціннасці хацеў.