Узнерваваўся вожык колкі -
Паламаў аб дрэвы голкі.
Зразумець цяпер не можа -
Хто ў бядзіцы дапаможа?
Супакоіў лось рагаты:
- Ты бяжы хутчэй дахаты.
Раздавай усім па голцы,
Не сядзелі каб на полцы.
Пачынай шыццё адзення
З футра на усе адценнi.
Прапануй звярам мадэлі,
Каб насiць іх захацелі.
А пакуль ты будзеш кроіць
Ды нашыеш модных строяў,
Адрастуць твае іголкі.
Зноў ты станеш вожык колкі.