Чаму так бывае?

Юлия Левша
Чаму, чаму кахаем тых,
Хто не кахае нас?
Чаму з нялюбымі бываем?
Навошта дарма трацім
Жыцця бясцэнны час,
На ты я ж самыя грабельцы
Заўсёды наступаем?
Чакаем лепшых перамен,
Бялёсай доўгай паласы,
На светлы шлях
Вялікую надзею ўскладаем.
Ва ўласных няўдач
Амаль усякі раз
Сваей віны зусім не назіраем.
Свядома тушым свет,
Знішчаем цеплыню душы,
Што можа разагрэць
Цяжкое каменнае сэрца.
Але ўсё ж хоць мізэр нейкі,
Кропля дабрыні ўнутры,
Як птушка ў клетцы,
Ломіцца і не здаючыся б’ецца.