Родны горад. Листабой

Оксана Ярошенок
Родны горад. Лістабой.
Год – дзве тысячы пятнаццаць.
Як жа хораша з табой
Лістападам захапляцца.

Ловяць восені шматкі
Вусны, позіркі, далоні!..
Глянуць скоса мінакі
Ды пакруцяць каля скроні.

І няхай! Нам не да іх.
Нам – ствараць радкі і ноты
І глядзець на ўсё і ўсіх
Скрозь лісток чырвона-жоўты.