Гутарка Данилы са Сцяпанам

Станислав Тарашкевич
Сустрэўся Даніла ў свята з Сцяпанам 
Пад плотам  прыселі на межу  з быльянам,
І  як пры сустрэчы належыць ўсім людзям.
Яны  і  гутараць "Як далей жыць будзем?
                Гутаркі ўсё ходзяць па беламу свету,
                Ад  ксёндза   таксама навіну чуў гэту,
                Што волю жадаюць нам даць без атклада
Вось  толькі з панамі шмат цягнецца рада.
З чым згодны, адныя то іншым няміла  ,
Як быкі рагамі  сапхнулася   сіла.
Цар іх прымушае   яны усё  махлююць   
Мужык  у няволі а паны крулююць:
                Ну як   гэта можна  святлейшы наш  паня
                Даваць  быдлу  волю ніхто з нас не станя
                Нап'юцца   на волі куда гэта гожа
                Наробяць такога, не прывядзі Божа!
Не будзе пагрозы  не будзе спалоха:
Парэжуць  па пьяні адзін сябр другога
Мужык без гарэлкі  і дня  жыць не зможа,
А  ён як нап'ецца  ніхто не паможа
                Калі ж ён пачуе што  больш няма ўправы
                Сябе  згубіць  п'янкай  не велькія справы
                Па  п'яні  забудзе ўсе ён на свеці
                Што хлеба немая,  галодныя дзеці 
Калі  ён пад панам то пана баіцца,
Хоць ён не  караны, зато надрыжыцца
Пры  пану ён словы  ўсе забывае,
Ён  ведае моцна  што пан пакарае.
              Вось так мой  браценік  хлусіць паны умеюць,
              Плясці  небыліцы пра нас цару смеюць.
              Бо  ім  косткай воля  у горле застране ,
              Калі  мужык волю  без пана  дастане.
Цару вось  і шэпчуць, хлусня  у кожным слове,
А  цар  усім верыць,   яны тут панове .
 Дзяды  нават часу такога  не зналі,
 Каб над мужыкамі паны не стаялі.
                Цар мовіць гаворкі аб просценькім людзе:
                Паны  лопнуть, трэснуць,  іх хутка не будзе
                І над мужыкамі ўжо цар будзе панам   ,
                І  зваць мужыка не будуць больш хамам
Ідзе Сцёпа час наш ён не за гарамі
Нас  зваць  скора будуць  таксама панамі,
І кланяцца будуць паны нам маўчліва,
Мы шапкаў   не зняўшы, хадзіць будзем міма. 
                Узараць трэба поле  нясе  пан прашэння
                Узары, пан Даніла,  зрабі аддалжэння
                Плачу  як ты скажаш, дам чарку таксама,
                Гасцінец  для дзетак  чакае хай мама.
Ласкава  папросіць  "Прыскокні  з касою,
Дачкі  хай з сярпамі сыны з бараною.
З табой таргавацца не маю намеру,
Дам  грошы адразу,  табе моцна  веру..
                Яно так  і будзе:  паны  ўсе ў цішы   
                Без нас пішчаць будуць што ў пастцы  мышы    
                Засталася нам,  патрываць  шчэ троха.
                Прыйдзе пакаранне панам тым ад Бога.
Ім     пакута  хутка ўся наша   вярнецца,
Як  мы  жылі цяжка  ім  гэтак  прыйдзецца.
А панам усім нашым, што нас дужа білі.
Пашле  Бог  шмат гора, каб грахі ўсе змылі   
                І  гутар іх  пэўна,  мог шчэ доўга ліцца
                Было  ж трэба  войту тут раптам з'явіцца
                Крычаў  войт і лаяўся  з велькаю сілай
                Прыйшлося   растацца Сцяпану з Данілай.

 «перевод   с русского, автор не  известен»