Сонейка - РАдасць!

Леонид Багинский
Сонейка заўсёды
Радасцю іскрыцца,
Духам асалоды
Ззяе, весяліцца.

Усіх заве да Свету,
Радасці і шчасця,
Зберагчы планету
Ад бяды-нянасця.

Вецярок у полі
Над жнівом гуляе,
Беражна паволі
Каласкі схіляе.

Нібы ў моры дзіўным
Над Зямлёй аблокі
Клінам жураўліным
Ляцяць у край далёкі.

Усё – Зямля і Сонца,
Зоркі і сузор’і
Ў даль плывуць бязконца
Па нябесным ўзмор’і.

Увесь Сусвет бязконцы
Нам Дабра жадае
І ў любой старонцы
Жыць дапамагае!
 
       12.06.07 г.