Матулiн дзень

Эдита Федосова
Матуліна сэрца, як сонейка ззяе,
А вочы – ласкавы праменьчык заўжды,
Усмешка нібыта нам цуд абяцае,
Які абароніць ад лютай бяды.

А матчыны рукі ўтульна абдымуць,
І шчыра адораць багаццем сваім.
Каханне мамулі гады не аднiмуць.
Пяшчотай мы шчасце яе баранім.

Здароўя матулям усім пажадаем,
Прыемных імгненняў пабольш у жыцці.
Матуля заўсёды хай нас сустракае
Ў хаце, дзе можна прытулак знайсці.


14.10.2015 (Мінск, Беларусь)