Бывай, пауднёвы край...

Оксана Ярошенок
                Леаніду Северу і ўсім арганізатарам
                Міжнароднага літаратурнага фестывалю "Берагі дружбы"

Бывай, паўднёвы край,
Я на Радзіму еду.
І прывязу дамоў
З сабою ў цягніку
Цяпло азоўскіх хваль
І сум данскіх паэтаў,
І безліч шчырых слоў
Уласнаму радку.

А ў месцы, дзе Самбэк
Салдат вядзе ў нябёсы,
Дзе Танаіса ўздых
Спыняе часу бег.
Дзе трох краін навек
Перапляліся лёсы,
Пакіну назаўжды
Кавалачак сябе.