Я люблю нашу Радзиму!

Леонид Багинский
Я люблю нашу Радзіму,
Наш народ, нашу зямлю
І сям’ю маю любіму,
Бога я за іх малю.

Хай Радзіма расквітнее,
А зямля хай расцвіце,
Хай народ паразумнее,
А сям’я мая расце.

Мова продкаў хай вярнецца,
Прапітае нас ізноў,
У нашых сэрцах адгукнецца,
Разагрэе сэрцы, кроў.

Каб успомніў Белы Русіч
Славу продкаў і зямлі.
Голас продкаў нас усіх мусіць,
Каб мы Род наш збераглі.

Каб квітнеў і быў свабодны
Беларускі наш народ,
Каб заўсёды ўсенародна
Ён дабро нёс упярод.

Каб гучала ў наваколлі
Мова продкаў як раней,
Каб ня ведала няволі
Ў палане чужых ідэй.

Веру любай я Айчыне,
Веру матчынай зямлі.
Зробім так у сваёй краіне,
Каб мы шчасліва жылі.

Каб навокал ўсё жывое
З намі ў радасці жыло,
І каб сонца над зямлёю
Грэла нас і берагло.

                27.01.06 г.