А сакавик бяжыць

Людмила Воронова Супрун
А сакавік бяжыць.

Падснежнікаў палянка.
Ні ветру, ні дажджоў.
Няма і сонца зранку,
А сакавік прыйшоў...

Лёд ломіцца на крыгі,
Тараніць плынь ракі,
Даносяць дзетак крыкі
Рачныя берагі…

Караблікі з паперы
Пускае дзетвара...
І скача заяц шэры -
Вясны прыйшла пара.

Бабры будуюць хату,
Мышкуе рыжы ліс,
А мурашы-піраты
Галіну цягнуць уніз.

Ажыў і лес, і поле,
У бярозах сок цурчыць,
Вясна ідзе паволі,
А сакавік бяжыць.

Фото интернет.