Не патрэбна вайна!

Людмила Воронова Супрун
Не патрэбна ніякаму часу вайна!
Не патрэбна і нашаму веку!
Не прыносіла шчасця ніколі яна -
Несла гора заўжды чалавеку!

Бо ніколі не вырашыць прагнасць крыві
На Зямлі ўсе людскія пытанні,
Калі знішчыць у дрэва яго карані,
Зелянець лепей крона не стане.

Калі парастак і застанецца які,
Доўга будзе наверх прабівацца,
Пакуль ствол яго стане драўляны, тугі...
Трэба вырасці - каб дрэвам звацца.

Так і род чалавечы, калечыць вайна -
І дранцвеюць ад ранаў галіны.
Нараджае нянавісць і жорсткасць яна
І для помсты рыхтуе прычыны.

Адгукаецца рэхам вайна ва ўсім -
Не падымеш ахвяр і не вернеш.
Только боль для нашчадкаў і памяці дым
Застаецца блукаць, быццам дэрвіш.

Фото интернет.