Два рокi

Александр Стасевич
Замігцелі ў шэрым небе ланцугі,
Шлягі ветру паўскудлацілі лугі,
Нахіляюцца галіны дробных дрэў,
Я стаяў ды ўслед табе чамусь глядзеў.

Па вагонах доўгіх сціплых цягнікоў
Голас твой шукаў мяне ды не знайшоў.
Зоркі жоўтыя мігцяць — назаўтра дождж,
Зоркі зноў мяне праводзяць цераз ноч.

Запаветнае сузор'е зноў у вачах,
Мне апоўначы на поўнач — просты шлях.
Я імкнуся нашай мэты, тых мясцін,
Пра цябе што нагадаюць успамін.

Адбываюцца падзеі ўсе ў свой час,
У падзей асобны тэрмін і для нас.
Разам мы з табой два рокі, я смяюся,
Я табой, нібы медалем, ганаруся.

Два гады спявае сэрца над зямлёю,
Два гады суцэльна неба з вышынёю,
Два гады любоў і шчасце — светлы лёс,
Ці не Бог яго ў далонях нам прынёс?