Вайна

Евгения Гетманчук
..А мы с табой - нiшто прад вечнасцю.
I перад ей -нiшто.
Яна
Iдзе па горадзе скалечаным
Крывi напiцца да вiдна.

I ёй адно:
Зялёны парастак цi позiрк выцвiлых вачэй,
I чутна-
Стогн жывых пад шнарамi,
Маучанне мёртвых-
Iм лягчэй.

I  праз дзяцiнства адабранае
Лiюцца слёзы хлапчука:
Галубку з крыламi зламанымi
Трымае кволая рука.

Ды смерць не супынiць далонямi,
Жыццё рукой не захiлiць..
Ад болю
Рэкамi чырвонымi
Зямля крывавiць.
Ёй балiць...

2009

иллюстрация: Пабло Пикассо "Ребёнок и голубь" 1901 г.