Нарочанские озёра

Анна Будзько
Верш на беларускай мове

 НАРАЧАНСКІЯ  АЗЁРЫ.

 Нарачанскія прасторы,
 Водар траў і хваіны.
 Нарачанскія азёры,
 Свет крыштальнай чысціні.

 Адпачынак незвычайны,
 Нібы казка за вакном.
 Разумееш нечаканна:
 Маладзееш з кожным днём.

 Ранак летняга спакою,
 Прыгажосці і цяпла,
 Сэрцу падарыў такое,
 Што ў марах берагла.

 Мора Чорнага не трэба,
 Дыхаць тут куды лягчэй.
 Не забыць празрыстасць неба,
 Глыбіню тваіх вачэй.

 фото из интернета        18.07.2015