Муха и паук

Людмила Воронова Супрун
Муха і павук.

На верандзе, каля бочкі,
Павучок сядзіць у куточку,
Ладзіць суд над шэрай мухай
І пачэсвае за вухам…
Наразвешваў зранку сеткі
Нездарма - злавіў суседку...
Думаў, што ж гэта за злодзей,
Прабурыў лазейку ў плоце?
І штодзень дабро крадзе -
Штосьці гіне дзе, нідзе…
- Адпусці мяне, суседзе,
Муха просіцца ў бяседзе,-
Заляцела незнарок
Да цябе… Даю зарок -
Абяцаю, больш ніколі
Не ўлятаць без тваёй волі
На падворак твой і ў хату.
Прызнаюся, вінавата…
Што ж зрабіць? Цябе кахаю,
Вось таму і залятаю...
Зладзіць марыла сняданак
Для цябе, павук-каханак.
Усміхнуўся павучок
Хітра, вострыць язычок...
- Дзякуй, муха, за каханне
І за смачнае сняданне!
Не спатрэбіцца зарок!
А для іншых мух - урок:
Не кахайце павукоў -
Не ўратуе і любоў...