Не варушы

Юлия Левша
Прашу цябе, не варушы былое.
Мінулае не зменім мы з табой.
Калісьці што ўяўлялася прыгожаю,
Задорнаю , цікаваю парою,
Цяпер з’яўляецца пажоўклаю травой.

Не трэба ажыўляць затухлыя вуглі кахання,
Бо спапялёныя пачуцці мне не ў моцах аднавіць.
Перахварэла я цяжкія моманты расстання,
Але сардэчныя рубцы не атрымоўваецца згаіць.

Не варушы цяжкія ўспаміны,
Ідзі сваёй уласнаю сцязёй,
І перад мной рассыцяцца звычайныя карціны,
Убачу зеляніну цёплаю парой.