Сваяки

Людмила Воронова Супрун
Сваякі.

Раскіданы па свеце сваякі,
Як парасткі ад дрэва радаводу,
Са жмені чалавечае рукі
Адзінай нашай прашчуркі-прыроды.

Усё жыве, квітнее на Зямлі,
Карэнні набіраюць моц і сілу
Тады, калі ў спадчыннай раллі
Зярнятка хтосьці новае падкінуў...

Калосяцца палі ва ўсе бакі,
Цвітуць і пладаносяць дрэвы, кветкі.
Мы на планеце ўсе тут сваякі -
Адзіных чалавечых продкаў дзеткі.

Гамоняць птушкі ці шумяць лясы -
Братоў малодшых слухаем размову…
Чаму ж тады людскія галасы
Агульную знайсці не могуць мову?

А трэба, толькі, вельмі захацець
Пачуць і зразумець адзін другога,
Каб не прыйшлося потым гора мець,
Калі ўжо і не выправіш нічога.
Мінск, 02.06.2015г.

Фото интернет.