Дурэюць бабы...

Людмила Воронова Супрун
Дурэюць бабы: бачыць Бог -
Шукаюць чорта, каб памог
У сябе,"чароўную", улюбіць
Таго, хто нават не глядзіць
У яе бок, бо параўнаў -
Не тое ўбачыў, што шукаў...
На час у чараў прыгажосць
І, не сапраўдная, як госць,
Сягодня ёсць, а заўтра - не.
І "чараўніца" не ў цане...

Не пакахаюць чорных душ
Ні палюбоўнік, і ні муж,
Бо не каштуе, анічога,
Што ўзяў ад чорта, не ад Бога...
Мінск.30.05.2015г.