Роздум

Людмила Воронова Супрун
Паўзком няўклюднага крата
пад вечар кралася сумота
і з небывалаю пяшчотай
здымала стому з плеч вада...
Пад ёю зноў я расцвіту,
як белакрылая лілея,
пялёсткі кіну на пасцелі
і правалюся ў "пустату",
дзе сны збываюцца і мары
і ў каляровасці святла
ўбачу новы дзень здаля
і, а ніводнай ў небе хмары…
Вось так прачнуся, спакваля…
Мінск. 20.05.2015г.

Фото интернет.