Слабы!

Людмила Воронова Супрун
Ганьбіць - апошняя справа!
Плёткі - удзел слабакоў...
Душыць зайздросніка жаба -
Так павялося з вякоў…

Усе нашы беды - ад злосці,
І не крыўдуй на ўвесь свет -
Ломіць ад старасці косці?
Толькі пры чым тут сусед?

Не пазірай на чужое
І наўздагон не кляні…
Пчолы жывуць толькі роем,
Гінуць адны авадні…

Незадаволенасць дужы
Будзе шукаць у сабе,
А вось слабы, нават у лужы
Утопіцца, бо не грабе!..
Мінск. 06.05.2015г.

Фото интернет.