***

Лариса Рудковская Новикова
Не! Недарэмна мы з' явіліся на свет
Ёсць тут у кожнага свой шлях і прызначэнне
А нашы лёсы, як гісторыі планет,
Утвараюць матрыцу у сваіх перапляценнях.
Спраў нашых адгалоскі кожны дзень
Увесь свет страсаюць, як злавесная кантата:
Каб злой ляноты на сябе не кінуць цень
Мы мітусімся па зямлі заўзята.
Чакае кожны ўсё сваё жыццё
Калі і дзе настане час здзяйснення
Каб перажыць, нарэшце, пачуццё,
Набліжанае да задавальнення.
А, трэба, мабыць, нават не чакаць,
А поста жыць і кожнае імгненне
Як самы важны час жыцця успрымаць
І справу кожную рабіць як прызначэнне.