***

Лариса Рудковская Новикова
Сцяжыначкай- палоскаю
Іду паміж бярозкамі:
Дняпро павольна дыхае,
Яшчэ, напэўна,  спіць.
І ловяць лозы босыя
У рацэ праменні косамі
І цішыня, як жаўранак,
Над хараством звініць.
Гараць узгоркі росамі
І краскі у рукі просяцца,
А водар  траў няскошаных
Зноў  кліча на простор!
І, быццам,  ткуцца  кроснамі
У вершы словы простыя,
І ветліва ўсміхаецца
Стары маўклівы бор.